Рэакцыя Вялікай Брытаніі ды ЗША на планы Пуціна ў Беларусі


Як вы ацэньваеце тое, што Уладзімір Пуцін ануляваў свой тэрмін, для яго няма праблемы застацца пры ўладзе ў Расеі, гэта толькі фармальнае пытанне? Яму не патрэбнае паглынанне Беларусі ў Саюзнай дзяржаве?

Больш няма такой напружанасці ў часе, якая дагэтуль здавалася дамінантнай у палітыцы Пуціна. Складалася ўражанне, ён шукае рашэнне: або палітычнае, або фармальнае. І я думаю, што ён знайшоў такое рашэнне, таму дакладна не будзе спяшацца. Гэтым разам час не будзе граць такой ролі. Аднак у стратэгічным доўгатэрміновым сэнсе гэтая тэма застаецца. Магчыма, нават шырэй. Кожны аўтарытарны кіраўнік думае, якім чынам будзе запісаны ў гісторыі: ці будуць помнікі і за што? Як пра яго будуць пісаць у кнігах?

І калі сёння Пуцін думае пра тое, як пра яго будзе запісана ў гісторыі, то дакладна акрамя Крыму ён хацеў бы зрабіць яшчэ адну рэч (некаторыя нацыяналістычныя расейскія палітыкі ці інтэлектуалы казалі пра гэта шмат разоў): аднавіць адзінства Украіны, Расеі і Беларусі.

Беларусь неабходная ў гэтым праекце. Апошнімі гадамі не атрымлівалася з прычыны супраціву Лукашэнкі, магчыма, нават больш – з прычыны падзеяў ва Украіне. Але, на мой погляд, калі Пуцін застаецца на верхавіне ўлады (насамрэч ужо безлімітна, можна сказаць), несумненна, у ягонай палітычнай праграме будзе жаданне ўзяць у жорсткі заціск як Беларусь, так і Украіну.

Спадар міністр, у Польшчы пачаліся міжнародныя вучэнні «Defender Europe 2020» пад амерыканскім камандаваннем. Як вы думаеце, ці гэтыя найбуйнейшыя за апошнія 25 гадоў вайсковыя вучэнні ў нашай частцы Еўропы дапамогуць Лукашэнку абараніць незалежнасць Беларусі або захаваць сваю ўладу ці перашкодзяць? Чаму я пытаюся пра гэта? Бо Лукашэнка шмат гадоў прадаваў Крамлю натаўскую пагрозу: гэта я абараняю Маскву ад NATO, таму буду прасіць датацыю.

Я думаю, што Лукашэнку ўсё роўна, што два-тры гады таму ён нешта сказаў інакш. Ён казаў розныя рэчы пра NATO. Раптам ён нядаўна сказаў, што NATO можа абараніць Беларусь. Ён надае больш увагі, напрыклад, беларуска-брытанскай вайсковай супрацы, якая працягваецца. Хтосьці скажа, што ў нязначнай ступені, бо гэта справа некалькіх дзясяткаў брытанскіх афіцэраў, але супраца існуе. І гэта доказ пэўнага даверу: брытанскія афіцэры прыязджаюць, іх упускаюць на тэрыторыю Беларусі, праводзяць розныя аперацыі для эвакуацыі і гэтак далей.

Гэтыя практыкаванні меліся быць яшчэ шырэйшымі. Каронавірус спрыяў звужэнню гэтых практыкаванняў, якія паказваюць здольнасць NATO супрацоўнічаць. Гэта не вучэнні NATO, але гэта вучэнні ЗША і партнёраў па NATO. І я думаю, што гэта паведамленне перш за ўсё ад краінаў Паўночнаатлантычнай дамовы для Польшчы, для грамадства, што мы можам разлічваць на сваіх саюзнікаў, што мы маем ідэі, як абараніць сябе.

ВІДЭА
NATO – карта Лукашэнкі ў покеры з Пуціным?
2019.12.10 13:55

І вельмі важна, што гэтыя вучэнні датычаць не толькі Польшчы, але і Нямеччыны, а таксама Прыбалтыкі, што ЗША маюць вялікую палітычную і вайсковую актыўнасць. Гэта сёння не відавочна. ЗША часта адмаўляюцца ад вайсковага ўдзелу. Тут наадварот. Сюды яны адпраўляюць вялікую колькасць салдатаў на даволі працяглыя вучэнні. Гэты вельмі моцны палітычны сігнал, і яго таксама прымаюць у Расеі. Ён, відавочна, не небяспечны для Расеі. Расейскія ўлады будуць выкарыстоўваць гэтыя вучэнні як інструмент, гаворачы, што вучэнні ладзяцца супраць Расеі. Гэта, на мой погляд, дэманстрацыя краінам NATO, што Расея падтрымлівае ваенную здольнасць добра арганізавацца. Бо ў NATO няма вялікай супольнай арміі. Яно павінна трэнавацца ў нас на аснове дэлегацыяў, скажам, з асобных арміяў, якія хочуць удзельнічаць у гэтай падзеі.

Пентагон ужо абвясціў, што паменшыць колькасць удзельнікаў праз каронавірус, але лік значны: агулам 37 000, з іх 20 000 амерыканцаў. Аднак у параўнанні з тым, што мае Расея, у NATO маштаб значна меншы. Вы згадалі пра сігнал для Расеі. Яна рэагуе, і расейскія СМІ рэагуюць. Беларусь у прынцыпе не рэагуе, бо Лукашэнка добра разумее, што няма стратэгічнай пагрозы для Беларусі. Аднак Расея рэагуе, магчыма, з іншай прычыны. На партале «Евразия. Эксперт» некалькі дзён таму з’явілася цікавая публікацыя, у ёй беларускі палкоўнік Ціханскі сцвярджае: «Падчас вучэнняў (гаворка пра розныя вучэнні: «Anakonda» або «Saber Strike») яны распрацоўваюць сцэнар захопу Калінінграду і сталіцы Беларусі Менску, гэта значыць NATO у вайсковых вучэннях адкрыта нацэлілася на Беларусь». І яшчэ адна думка: «Пентагону абʼектыўна трэба разграміць беларускую дзяржаву, што амерыканскія вайскоўцы і плануюць зрабіць». Вы верыце ў такую заяву? Гэта гучыць як нейкі абсурд. Чаму некаторыя расейскія СМІ, больш шавіністычныя, пішуць гэта?

Гэта частка нейкай інфармацыйнай гульні. Сёння мы ведаем, якую вялікую ролю грае дэмабілізацыя. Я думаю, што для Расеі вялікая праблема, што Лукашэнка дагэтуль здольны мабілізаваць беларускае грамадства. Мы памятаем, што ён казаў раней пра NATO, але сёння ён выказваецца цёпла, і гэта выклікае давер у грамадскай думкі Беларусі, якая давярае Лукашэнку. Таму натуральны імпульс расейскага боку – давесці насельніцтву (асабліва ў Беларусі), што ёсць пэўная няшчырасць, ёсць падвойная гульня.

ВІДЭА
Перамогі ды паразы дыпламатаў Лукашэнкі
2020.03.02 07:05

Гэта адначасова працяг старой расейскай лініі дэзавуявання NATO і ўсіх заходніх арганізацыяў агулам, а таксама новы элемент дэзавуявання Лукашэнкі і ягонай шчырасці. Лукашэнка выходзіць, калі добра падумаць, здраднікам, які перадае NATO лёс Беларусі, якую паводле гэтага сцэнара, я не ведаю, NATO нейкім чынам знішчыць. Гэта глупства. Аднак гэта трэба разглядаць як частку пэўнай вайны, якая адбываецца ў інфармацыйным абшары.

Апошні месяц мы назіраем інтэнсіўнае паляпшэнне стасункаў, нават абмен візітамі паміж Беларуссю і ЗША. Дзяржаўны сакратар Майк Пампэа наведаў Менск. У Мюнхене ж ён заявіў, што ў рэгіён Трохмор’я ЗША плануюць укласці мільярд долараў – у інфраструктуру, звязаную з лагістыкай і транспартам. Лукашэнка ўжо схапіўся за гэтыя словы ў сувязі з дыверсіфікацыяй паставак нафты. Польшча таксама адыгрывае не апошнюю ролю, калі гаворка ідзе пра дыверсіфікацыю. Ці вы верыце ў тое, што намеры Лукашэнкі што да паляпшэння адносінаў з Захадам – шчырыя?

Маё стаўленне да гэтага пытання такое. Трэба гуляць у палітычную гульню, нават калі ведаеш, што настрой Лукашэнкі мяняецца. За апошнія гады ён не адзін раз змяняў сваю пазіцыю, калі гаворка ішла пра супрацу з NATO або з Еўрапейскім Звязам. Сёння ЗША – гэта тая буйная краіна, якая бярэ на сябе цяжар супрацы з ўладамі Беларусі. Гэта доўгатэрміновае пытанне: гэта не проста месяц, гэта частыя візіты намесніка міністра замежных справаў Беларусі ў Вашынгтон, яго вельмі добрыя кантакты з адміністрацыяй, поўнае аднаўленне дыпламатычных кантактаў і візіт Пампэа – гэтых дыпламатычных фактаў было шмат. І гэта нейкая спроба захаваць уплыў Захаду на ўладу Лукашэнкі. Я думаю, што Лукашэнка не на 100 % кантралюе сітуацыю, што Крэмль у значнай ступені кантралюе яе. Аднак я б разгледзеў гэта разам: брытанскае вайсковае ўцягванне і палітычнае ўцягванне ЗША як пэўны акт, які прадухіляе такое простае ўключэнне Беларусі ў склад Расеі ва ўмовах Пуціна.

ВІДЭА
Нафтавая вайна Лукашэнкі з Пуціным канчаецца
2020.02.29 09:13

Напрыканцы я хацеў бы спытаць пра гэтыя невялікія, але небывалыя ў гісторыі Беларусі вучэнні брытанскіх спецназаўцаў з беларускімі салдатамі, між іншага, са спецназу, з беларускіх міратворчых сілаў. Чаму Вялікая Брытанія выконвае ролю такога лакаматыва, які ўваходзіць на тэрыторыю дзяржавы (я ўжо не кажу пра абаронныя дамовы з Расеяй)? Чаму не Нямеччына, Францыя, нават Польшча? Чаму гэта не польскія вайскоўцы?

Можа, нават лепей, што гэта не польскія салдаты. Бо калі б яны былі польскімі, то ў расейскай прапаганды было б больш аргументаў. Калі ёсць Вялікая Брытанія, цяжка крытыкаваць. Па-першае, Вялікая Брытанія вельмі скептычна ставіцца да расейскай палітыкі пасля падзеяў, якія адбыліся ў Лондане ў сувязі з атручэннем брытанскага грамадзяніна. Па-другое, справа брытанскай ці, шырэй, англасаксонскай традыцыі прадухіляе распаўсюд уплыву Расеі ў Цэнтральнай Еўропе. Я не дзіўлюся, што гэта Вялікая Брытанія, і я думаю, што гэта добра. Гэта перш за ўсё дэманстрацыя таго, што ёсць пэўны ўзровень даверу паміж Брытаніяй і Беларуссю, які раней быў нябачны, які дазваляе папросту запрашаць афіцэраў, трэнавацца разам, дазваляць ім нешта бачыць, пазнаёміцца. Гэта не простыя рэчы, і яны не часта сустракаюцца ў вайсковых адносінах. Гэта трэба цаніць.

Фота: Express Syndication/MEGA/The Mega Agency/Forum

Інтэрв’ю выйшла ў праграме «ПраСвет» 13.03.2020

Іншыя тэмы выдання:

 

Стужка навінаў