Развітанне з паўстанцамі. Вялікі фотарэпартаж, шукайце сябе на здымках


22 лістапада ў Вільні адбылося ўрачыстае перапахаванне Кастуся Каліноўскага і ўдзельнікаў паўстання 1863–1864 гг. Belsat.eu зладзіў наўпроставую трансляцыю з Вільні.

Польшчу і Літву прадстаўлялі прэзідэнты Анджэй Дуда і Гітанас Наўседа. Беларускую афіцыйную дэлегацыю ўзначальваў віцэ-прэмʼер Ігар Петрышэнка. Кіраўнік Беларусі ў дзень урачыстага перапахавання паўстанцаў правёў нараду па развіцці сельскай гаспадаркі на Віцебшчыне.

Паводле медыяў, у імпрэзе ўзялі ўдзел да 10 тысяч чалавек. Тыя, хто быў у Вільні, могуць пашукаць сябе на фота нашых рэпарцёраў.

Цырымонія грамадскага развітання з паўстанцамі. Фота Дзяніс Дзюба belsat.eu
Труны з парэшткамі ўдзельнікаў паўстання 1863–1864 гг. заносяць у Катэдральны сабор Святых Станіслава і Уладзіслава. Фота Дзяніс Дзюба belsat.eu
Катэдральная плошча ў Вільні. Фота Дзяніс Дзюба belsat.eu
Да пачатку цырымоніі грамадскага развітання з паўстанцамі ў Катэдральным саборы Святых Станіслава і Уладзіслава. Фота Дзяніс Дзюба belsat.eu
Урачыстасці ў Вільні. Перапахаванне Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў. Фота Дзяніс Дзюба belsat.eu
Развітанне з паўстанцамі. Фота Дзяніс Дзюба belsat.eu
Развітанне з паўстанцамі. Фота Дзяніс Дзюба belsat.eu
Метрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. Фота Дзяніс Дзюба belsat.eu
Развітанне з паўстанцамі. Фота Дзяніс Дзюба belsat.eu
Сэлфі са старшынёю Рады БНР Івонкай Сурвілай. Фота Дзяніс Дзюба belsat.eu
Здымачнае група дзяржаўнага тэлеканалу ОНТ у Вільні. У выніковых матэрыялах на ОНТ не было ніводнага нацыянальнага сцягу. Фота Ірына Арахоўская belsat.eu
Наведнік імпрэзы. Фота Ірына Арахоўская belsat.eu
Наведнік імпрэзы. Фота Ірына Арахоўская belsat.eu
Цырымонія грамадскага развітання з паўстанцамі. Фота Ірына Арахоўская belsat.eu
Пісьменнік Уладзімір Арлоў і журналіст «Белсату» Павал Мажэйка. Фота Ірына Арахоўская belsat.eu
Наведнік імпрэзы. Фота Ірына Арахоўская belsat.eu
Наведнік імпрэзы. Фота Ірына Арахоўская belsat.eu
Наведнік імпрэзы. Фота Ірына Арахоўская belsat.eu
Развітанне з паўстанцамі. Фота Ірына Арахоўская belsat.eu
Труны паўстанцаў выносяць з базілікі Катэдральнага сабору Святых Станіслава і Уладзіслава. Фота Дзяніс Дзюба belsat.eu
Пісьменнік, журналіст Сяргей Дубавец на ўрачыстасцях у Вільні. Фота Дзяніс Дзюба belsat.eu
Наведнік імпрэзы. Фота Ірына Арахоўская belsat.eu
Развітанне з паўстанцамі. Фота Ірына Арахоўская belsat.eu
Развітанне з паўстанцамі. Фота Ірына Арахоўская belsat.eu
Развітанне з паўстанцамі. Фота Ірына Арахоўская belsat.eu
Наведніца імпрэзы. Фота Ірына Арахоўская belsat.eu
Наведнік імпрэзы. Фота Ірына Арахоўская belsat.eu
Рэпарцёр «Белсату» Вітаўт Сіўчык. Фота Ірына Арахоўская belsat.eu
Жалобная працэсія. Фота Дзяніс Дзюба belsat.eu
Жалобная працэсія. Фота Дзяніс Дзюба belsat.eu
Ганаровая варта польская войска. Фота Дзяніс Дзюба belsat.eu
Кастусь Каліноўскі і Зыгмунт Серакоўскі – лідары паўстання 1863–1864 гг. Іх труны накрытыя сцягамі. Фота Дзяніс Дзюба belsat.eu
Падчас пераносу трунаў паўстанцаў на могілкі Росы. Фота Дзяніс Дзюба belsat.eu
Развітанне з паўстанцамі. Фота Ірына Арахоўская belsat.eu
Развітанне з паўстанцамі. Фота Ірына Арахоўская belsat.eu
Пароль паўстанцаў: «Каго любіш?» – «Люблю Беларусь». – «То ўзаемна». Фота Ірына Арахоўская belsat.eu
Урачыстае перапахаванне Кастуся Каліноўскага і ўдзельнікаў паўстання 1863–1864. Калона праходзіць праз Вострую браму. Фота Ірына Арахоўская belsat.eu
Жалобная працэсія на могілках Росы. Фота Дзяніс Дзюба belsat.eu
Жалобная працэсія на могілках Росы. Фота Дзяніс Дзюба belsat.eu
Унутры капліцы на могілках Росы, дзе пахаваныя паўстанцы. Фота belsat.eu
  • Кастусь Каліноўскі быў адным з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гг. Выдаваў з паплечнікамі першую беларускамоўную газету – «Мужыцкая праўда». Быў схоплены царскімі жандарамі ды пакараны смерцю праз павешанне за арганізацыю паўстання супраць царскага рэжыму. Расправа адбылася 22 сакавіка 1864 г. на Лукішскім пляцы ў Вільні. Імаверна, што Каліноўскага пахавалі на гары Гедзіміна, дзе ў тыя часы месціўся расейскі ваенны гарнізон.
  • У ліпені 2017 г. падчас раскопак на гары Гедзіміна ў Вільні знайшлі парэшткі 20 асобаў. Даследчыкі Віленскага ўніверсітэту прыйшлі да высновы, што з верагоднасцю 95 % сярод іх ёсць і парэшткі Кастуся Каліноўскага, кіраўніка паўстання 1863–1864 гг.

Адмысловы праект Белсату пра асобу Кастуся Каліноўскага глядзіце ТУТ

belsat.eu

Стужка навінаў