Развітанне з Каліноўскім у Вільні пачнецца 20 лістапада


Перапахаванне закатаваных у Вільні ўдзельнікаў паўстання 1863 года пачнецца 20 лістапада. Пра гэта паведаміў belsat.eu старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Алесь Адамковіч.

Суразмоўца адзначыў, што 20 лістапада труны з парэшткамі паўстанцаў, у тым ліку і лідара паўстання Кастуся Каліноўскага, перанясуць у віленскі Палац валадароў.

Аб’ектыў
Каліноўскі застаецца ў Вільні
2019.09.26 21:46

Асноўныя ўрачыстыя падзеі пачнуцца 22 лістапада з урачыстай Імшы ў кафедральным касцёле з удзелам афіцыйных асобаў і каталіцкіх біскупаў Беларусі, Літвы і Польшчы.

Пасля ўрачыстай працэсіяй у суправаджэнні вайскоўцаў труны накіруюцца на могілкі Роса, дзе і адбудзецца перапахаванне.

Па словах Адамковіча, дадатковыя нюансы развітання з паўстанцамі будуць вядомыя пасля паседжання 8 кастрычніка Камітэту пра перапахаванне паўстанцаў.

Hавiны
Даехаць на пахаванне Каліноўскага з Менску – усе варыянты
2019.09.30 14:44

Парэшткі паўстанцаў былі знойдзеныя ў 2017 годзе падчас абвалу на гары Гедыміна ў Вільні. Надпісы на надмагіллях будуць на трох мовах: літоўскай, польскай ды беларускай.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў