«Разведка ў Радзівіла была добрая» + відэаграфіка з рэканструкцыяй бітвы


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGNjMyaldCY2M1bjglMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]Хто насамрэч перамог у бітве ля Лоева ў 1649 годзе і якое значэнне яна мае для беларусаў? Упершыню – відэа з графічнай рэканструкцыяй бітвы.

Жорсткая бітва каля пераправы праз Дняпро ля Лоева паміж войскам Вялікага Княства Літоўскага і ўкраінскімі казакамі, хаўруснікамі Масквы, адбылася ў самы разгар паўстання пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага. Яна значна паўплывала на хаду ўкраінска-польскай вайны, якая выбухнула ў 1648 годзе з прычыны нежадання шляхты Рэчы Паспалітай прыняць у свае шэрагі рэестравых казакоў, то бок ператварыць Рэч Паспалітую двух народаў – польскага і ліцвінскага – у рэспубліку трох народаў: яшчэ і рускага (сённяшняга ўкраінскага). Да казакоў далучыліся прыгонныя сяляне, і вайна атрымала не толькі нацыянальны, але і сацыяльны характар.

Гісторыкі спрачаюцца, хто ў гэтай бітве перамог, а ў Беларусі да сённяшняга дня не могуць акрэсліцца, каго лічыць «нашымі»: украінскіх казакоў, падтрыманых часткай беларускага сялянства, ці войска ВКЛ пад кіраўніцтвам гетмана Януша Радзівіла.

janus-_radzivil-_yanush_radzivil_-1634

Януш Радзівіл, фота wikipedia.org / Bartholomäus Strobel – szliachta.org

Казацкая дзяржава імкнулася сілаю далучыць землі сённяшняй паўднёвай Беларусі. Задачаю Хмяльніцкага было падняць Палессе і Падняпроўе з выхадам на Менск. Нашыя продкі казакоў сустракалі па-рознаму. Частка прыгонных сялянаў і гарадская басота – з радасцю, бо бачылі ў іх вызваліцеляў ад сацыяльнага прыгнёту. Іншыя слаі насельніцтва – варожа.

Палявы гетман Януш Радзівіл у 1648-м і зімою 1649 года ачысціў ад казакоў землі ўздоўж Прыпяці і Дняпра. Улетку 1649-га ён вырушыў на Кіеў, дзе меў злучыцца з войскам Рэчы Паспалітай. Каб затрымаць яго, Хмяльніцкі тэрмінова выслаў на Беларусь буйныя аддзелы Іллі Галоты, Сцяпана Падабайлы і Міхайлы Крычэўскага. Апошні вырашыў апярэдзіць Радзівіла і атакаваў яго ў месцы папулярнай пераправы праз Дняпро.

Як спрацавала разведка Януша Радзівіла, хто перамог у бітве і чый бок прымаць беларусам – глядзіце ў відэа вышэй. Навінка: відэаграфіка з рэканструкцыяй бітвы.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» па панядзелках а 21:45.

Глядзець іншыя выданні праграмы

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў