Разабраць як каляднае парася

Ах, якое задавальненне – разглядаць твары на фотаздымках, зробленых карэспандэнтамі крамлёўскага пула! Паўзірайцеся толькі! Сумуе першы віцэ-прэм’ер і міністр фінансаў Сілуанаў, абыякавы міністр замежных спраў Лаўроў, пагардлівы віцэ-прэм’ер Козак. Пры канцы шэрагу – дробны (паводле фізічнай канстытуцыі сваёй), але бадзёранькі такі пасол Бабіч. І ў самым куце радасна усмешлівы Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін. Ён ужо прыняў рашэнне, і ўсё, што адбываецца – як неабходная размінка перад святочнай вячэрай на дваіх. Гэта значыць, на траіх. Пуцін, Лукашэнка і каляднае парася. Чаму парася? Пакіньце індычак, гусей і качак захаду! На постімпэрскай прасторы надыходзіць год свінні – значыць, год свінні!