Разня ў Камеруне: падчас нападу на вёску вайскоўцы забілі 22 чалавекі


Не менш за 22 чалавекі былі забітыя ў выніку нападу ўзброенай групы людзей на вёску на захадзе Камеруна. Трагедыя адбывалася ў рэгіёне, што ўжо некалькі гадоў ахоплены паўстанцкім рухам. Пра гэта паведамляе Reuters.

У ААН сцвярджаюць, што ўзброеныя людзі ў масках расстрэльвалі жанчын і дзяцей, спальвалі людзей у сваіх дамах. У выніку разні загінулі мінімум 22 чалавек, у тым ліку 14 дзяцей (некаторым з якіх было менш за пяць гадоў).

Трагедыя адбылася на тэрыторыі, ахопленай паўстанцкім рухам. Улады Камеруну з 2017 года змагаюцца з сепаратыстамі, якія ў аднабаковым парадку абвесцілі на англамоўных тэрыторыях незалежную дзяржаву Амбазонію. Франкамоўная кіроўная эліта Камеруну і прэзідэнт Поль Бія не прызнаюць незалежнасць Амбазоніі і лічаць паўстанцаў тэрарыстамі. Ад пачатку баёў загінулі мінімум 3000 чалавек, дзясяткі тысячаў сталі ўцекачамі. Праваабаронцы абвінавачваюць абодва бакі канфлікту ў парушэнні правоў чалавека.

Адказнасць за напад на вёску ніхто на сябе не ўзяў. Сепаратысты вінавацяць у разні ўрадавую армію, аднак улады датычнасць да нападу зняпраўджваюць.

  • 87-гадовы прэзідэнт Поль Бія ўзначальвае Камерун з 1982 года, яго называюць адным з самых жорсткіх дыктатараў у свеце.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў