«Размахваў зброяй на вачах у дзяцей». У Магілёве затрымалі пенсіянера з самаробным пісталетам


Магілёўскія міліцыянты затрымалі 61-гадовага пенсіянера, які выйшаў на вуліцу з пісталетам, паведамляе Упраўленне ўнутраных справаў Магілёўскага аблвыканкаму.

«Бравіруючы, ён размахваў зброяй, праходзячы міма дамоў. Мужчыну не бянтэжыла, што ён праходзяць міма магілёўцаў, сярод якіх былі і падлеткі, і маленькія дзеці», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы УУС Магілёўскага аблвыканкаму.

Пенсіянер распавёў міліцыянтам, што знайшоў самаробную агнястрэльную зброю некалькі гадоў таму. Некалькі дзён таму ён успомніў пра знаходку і вырашыў прайсціся па Магілёву, каб «прадэманстраваць усім сваю рэч».

Пенсіянеру пагражае пакаранне ў выглядзе папраўчых працаў тэрмінам да двух гадоў або арышт, або абмежаванне волі да 5 гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў