Супрацьстаянні з сілавікамі па ўсёй Беларусі


Пасля закрыцця выбрачых участкаў беларускіх гарадах пачаліся разгоны, у тым ліку з прымяненнем спецсродкаў.

Менск

Спецсродкі, якія ўжывалі ў бок пратэстоўцаў.
Фота: Belsat.eu

На Ленінградскай каля вакзалу ідуць затрыманні

Менск, Беларусь. 9 жніўня 2020 г.
Фота: Vot-tak.tv / Belsat.eu

Сцяг той дзяўчыны, якой прабілі скулу.
Фота: Belsat.eu

Наш карэспандэнт пацвярджае: каля Палацу Рэспублікі была гучная стральба. На Нямізе бачыў 4 чалавек на каленях перад АМАПам.

Нашыя карэспандэнты толькі што бачылі двух параненых каля Оперы, недалёка ад вуліцы Багдановіча. АМАП кідаў на іх выбуховыя гранаты з блізкай адлегласці. Два хлопцы атрымалі раненні. У аднаго паранены жывот, у іншага парваныя штаны, яны атрымалі асколкавыя раненні, раненыя ногі. «Пачулі гучны выбух, прыляцелі асколкі», – сказаў ён.

Відавочца пра падзеі каля Стэлы: адной дзяўчыне прабіла скулу, была дзірка, у хлопцу было імнімум 5 ран на грудзі

У самым цэнтры ідуць затрыманні. Затрымліваюць на скрыжаванні Незалежнасці і Леніна.

Чуваць выбухі.

Усю тэрыторыю каля Ратушы ачапілі, людзей адціскаюць у бок гатэля «Еўропа».

Пратэстоўцы, якія былі на Стэле ўжо падыходзяць да метро Фрунзенскай. Людзей, якія былі на Нямізе адціснулі да Ратушы. Пратэстоўцы кажуць, што гэта спецназ з Мар’інай Горкі.

Каля метро Купалаўская, на праспекце АМАП выстаіўся са шчытамі пасярод праспекту.

На Нямізе АМАПаўцы кажуць людзям: ідзіце дамоў, цалей будзіце. Людзі адказваюць: мы прыйдзем заўтра

У менску пад Стэлай пратэстоўцы прагналі бус з «ціхарамі». Разбілі ім шыбу

З Нямігі людзі ідуць ў бок Кастрычніцкай, скандуюць «Лукашэнка сыходзь!»

Сілавікі атакавалі пратэстуючых, паведамляецца пра параненых. «Усё выглядае, як сапраўдная вайна», – паведамляе нашая журналістка.

Каля Стэлы наш карэспандэнт пабачыў параненага без прытомнасці мужчыну

Затрыманні на Нямізе! На мосце каля Нямізе вайскоўцы, выхватваюць людзей з натоўпу, запіхваюць людзей у бусы. Людзі крычаць «Міліцыя з народам!»

Стэла: Ужылі вадамёты, страляюць шумавымі гранатамі

Каля Стэлы. Прыгналі машыну для разбору барыкадаў і вадамёт, пакуль не ўжывалі

Нашыя карэспандэнты паведамляюць, што каля стэлы пратэстоўцы будуюць барыкады з туяў і сметнікаў.

Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu

Стэла. Людзі грукаюць па сметніцах як у барабаны. АМАП 6-10 байцоў пайшлі наперад, пачалі страляць з ружжаў светашумавымі гранатамі, людзі ў адказ кідалі бутэлькі. АМАП зараз адышоў крыху. Людзі не адыходзяць.

Каля Стэлы людзі запалілі ліхтарыкі, чуваць гукі, падобныя на светашумавыя гранаты. Пратэстоўцы скандуюць, што ў Жодзіна АМАП склаў шчыты.

На Нямізе людзей вельмі шмат, некалькі тысяч. Байцы ўнутраных войскаў пакрысе наступаюць на пратэстоўцаў, таксама чуваць светашумавыя гранаты

Пасля чарговых выбухаў АМАП пайшоў у наступ на Стэле.

Каля стэлы з другога боку за АМАПу таксама людзі. АМАП фактычна акружаны пратэстоўцамі.

4 хуткія паехалі ад Кастрычніцкай у бок Нямігі.

На Нямізе: каля 300 байцоў унутраных войскай, выстройваюцца ў шарэнгу. Затрыманні

Аўтазак уехаў у натоўп пратэстоўцаў. Карэспандэнт Еўрарадыё перадае, што кіроўца аўтазака, найхутчэй, хацеў напужаць людзей і рухаўся на іх з вялікай хуткасцю.Адзін з пратэстоўцаў заскокнуў на бампер аўтазака. Той пачаў віхляць управа-ўлева. Чалавек упаў пад колы, яго ледзь не задавіла.

Пінск

Ліда

Баранавічы

Рэчыца

У Рэчыцы пацярпелі жанчыны на выбарчым участку праз светлашумавыя гранаты. Некаторыя ў рэанімацыі з апёкамі, магчымая ёсць адна ахвяра.

Гомель

Людзі ў Гомлі крычаць «Фашысты» у бок сілавікоў



Наваполацк

Бабруйск

Светлагорск

Магілёў

Плошчу каля ГЦ у Магілёве зачысцілі

Жодзіна

Берасце

Горадня

У Горадне ў 32 школе выбарчую камісію міліцыя зачыніла ў школе, бо яны не падпісваюць пратакол. 5 назіральнікаў затрыманыя.

Маладзечна

Стужка навінаў