«Разам мы пераможам!» Віктар Бабарыка даслаў ліст з СІЗА


Прадстаўнікі штабу патэнцыйнага кандыдата на прэзідэнта Віктара Бабарыкі атрымалі ліст ад яго з СІЗА, паведамляе тэлеграм-канал палітыка.

«І наагул творчы патэнцыял, я ўпэўнены, не слабее 🙂 Усім перадавайце прывітанне, і думаю, што важна памятаць, што разам – мы пераможам! Або разам – да лепшага!» – адзначыў ён.

Прадстаўнікі штабу ў адказ паведамляюць, што працягваюць «працаваць і мяняць Беларусь да лепшага».

У камандзе патэнцыйнага кандыдата таксама заклікалі пісаць лісты Віктару і Эдуарду Бабарыкам і ўсім, «хто зараз не можа быць побач са сваімі блізкімі».

Hавiны
Стала вядома, у чым вінавацяць Віктара і Эдуарда Бабарыкаў
2020.07.02 18:02

Віктару Бабарыка выстаўлена абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 235 («адмыванне» сродкаў, атрыманых злачынным шляхам), ч. 2. арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў, якое пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры) і ч. 2 арт. 431 (дача хабару паўторна ў асабліва буйным памеры) КК Беларусі.

Ён 20 гадоў кіраваў «Белгазпрамбанкам», але справу супраць яго распачалі толькі пасля таго, як ён распачаў удзел у прэзідэнцкай кампаніі. Затрымалі палітыка 18 чэрвеня.

Hавiны
«Важна не нашкодзіць самым сабе». Дзеянні Нацбанку ўдарылі па «Белгазпрамбанку», на чарзе – эканоміка краіны
2020.07.06 16:04

МГ belsat.eu

Стужка навінаў