Раённыя камісіі адмаўляюцца разглядаць скаргі на ануляваныя подпісы


Каардынатар штабу Віктара Бабарыкі накіраваў у раённую камісію ў Гомлі скаргу на ануляваныя подпісы за вылучэнне кандыдата ў прэзідэнты. У камісіі адказалі, што насамрэч гэта абскардзіць немагчыма, паведамляе Telegram-канал «Типичная Беларусь».

Паводле закону, рашэнні ўчастковых камісіяў грамадзяне могуць абскарджваць. Карыстаючыся гэтым правам, адзін з каардынатараў штаба Віктара Бабарыкі напісаў скаргу на рашэнне раённай камісіі ў справе «забракаваных» подпісах.

У адказе з камісіі вядзецца, што насамрэч ніякага «рашэння» не было, былі «акт» і «пратакол»! Гэта наагул не рашэнні, таму іх абскардзіць нельга. У ЦВК і суд таксама адразу просяць не ісці.

Адказ з камісіі пра ануляваныя подпісы.
Фота: Telegram-kanal «Типичная Беларусь»

ЦВК не залічыў у некаторых альтэрнатыўных кандыдатаў (Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы) больш за палову здадзеных подпісаў.

У сеціве разгарнуўся флэш-моб #пропалаподпись. Беларусы фатаграфуюцца са сваймі не залічанымі ЦВК подпісамі і, часам, іранічна абвяшчаюць іх росшук.

СК belsat.eu

Стужка навінаў