Ратавальнікі знайшлі пілотаў расейскага знішчальніка, які ўпаў у Японскае мора


Паводле Мінабароны Расеі, ратавальнікі знайшлі двух пілотаў Су-34. 18 студзеня два знішчальнікі Су-34 сутыкнуліся над акваторыяй Японскага мора.

Cтан пілотаў задавальняючы, піша ria.ru.

Раней паведамлялася, што экіпажам самалётаў удалося катапультавацца.

Hавiны
Два расейскія знішчальнікі Су-34 сутыкнуліся над акваторыяй Японскага мора
2019.01.18 09:20

Адзначаецца, што выратавальная аперацыя праходзіць у складаных умовах пры шквалістым ветры і чатырохбальным шторме. Цяпер да месца аварыі набліжаецца рыбалавецкае судна. У пошукавай аперацыі ўдзельнічае 6 судоў, паведамляе ТАСС.

Экіпаж Су-34 складаецца з двух пілотаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў