19 лютага а 03:31 ратавальнікам паступіў сігнал пра пах гару ў адным з дамоў па вуліцы Кальварыйскай у Менску.
Супрацоўнікі Міністэрства надзвычайных сітуацыяў, якія прыбылі на месца, пабачылі пажар у калідоры трохпакаёвай кватэры.
Супрацоўнікі МНС праз аконны праём па лесвіцы-палцы выратавалі жанчыну 1965 году нараджэння і ейнага знаёмага 1972 г.н. Абодва не пацярпелі. З вышэйшых кватэраў эвакуявалі 6 асобаў.
Праз дзвярны праём вынялі мужчыну 1967 г.н. (знаходзіўся ў несвядомым стане ў калідоры каля ўваходных дзвярэй), які пасля абследавання брыгадай хуткай дапамогі быў шпіталізаваны ў больніцу з папярэднім дыягназам «апёк галавы, шыі, тулава верхніх і ніжніх канечнасцяў 1-3 ступеняў (20% цела), атручанне прадуктамі гарэння». Раніцай 19 студзеня ад атрыманых траўмаў мужчына памёр у больніцы.
Пажар ліквідавалі а 03:53. Прычына ўзгарання высвятляецца.
НМ, belsat.eu, паводле minsk.mchs.gov.by