Ратаўнікі знайшлі цела загінулага ў гарах Расеі альпініста з Беларусі


Цела загінула ў гарах Кабардына-Балкарыі альпініста з Беларусі транспартуюць верталётам МНС 19 ліпеня, паведаміла Міністэрства па надзвычайных справах Расеі.

«Па стане на 15:00 паводле маскоўскага часу пошукава-выратавальныя працы ў Чэрэкскім раёне КБР прыпыненыя ў звязку з дрэннымі ўмовамі надвор’я, цела зніклага напярэдадні альпініста знайшлі на вышыні каля 4,1 тысячы метраў», – цытуе кіраўніка прэсавай службы ўпраўлення МНС па рэгіёне Канцяміра Берава ТАСС.

У ратавальнай аперацыі бралі ўдзел восем супрацоўнікаў Эльбрускага высакагорнага пошукава-ратавальнага атраду. У дапамогу прыцягнулі верталёт МНС Расеі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пяць грамадзянаў Беларусі скіраваліся на гару Укю вышынёй 4,3 тысячы метраў. Пра тое, што адзін з альпіністаў сарваўся, ратавальнікі даведаліся 17 ліпеня каля 20:40 паводле маскоўскага часу.

Чытайце па тэме:

ЛБ, belsat.eu

Стужка навінаў