Расце колькасць ахвяраў абвальвання моста ў Генуі


Паводле апошніх дадзеных, пры абрушэнні аўтамабільнага маста ў італьянскай Генуі загінулі 35 чалавек, сярод іх адно дзіця. 14 чалавек атрымалі раненні, пяцёра з іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Без вестак зніклымі лічацца дзесяць чалавек.

Секцыя моста павалілася на чыгуначныя шляхі, што праходзяць пад ім. Разам з канструкцыяй упалі аўтамабілі.

Канструкцыя была збудаваная ў 60-я гады мінулага стагоддзя і была вядомая, як мост Марандзі. У 2016 годзе на ім праводзіліся рамонтныя працы.

ІІ, belsat.eu, паводле РБК

Стужка навінаў