«Растоў не гумовы». Расейскі сенатар прарочыць Лукашэнку лёс Януковіча

Расейскі сенатар Аляксей Пушкоў пракаментаваў у сваім Twitter візіт дзяржсакратара ЗША ў Менск.

«ЗША гатовыя на 100% забяспечыць Беларусь нафтай па канкурэнтных коштах і дашлюць новага амбасадара «для вываду адносін на новы ўзровень». Так абяцаў Пампэа ў Менску. Знаёма: у свой час так «вывелі на новы ўзровень» Януковіча ва Украіне. Амбасадар ЗША Дж.Пает адыграў прыкметную ролю», – напісаў Пушкоў.

У каментарах пад твітам карыстальнікі сталі жартаваць, што «Растоў не гумовы».

Менавіта ў Растоў збег былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч пасля «Евромайдана».

Нагадаем, што 1 лютага дзяржсакратар ЗША Майкл Пампэа заявіў, што амерыканскія кампаніі могуць на 100% забяспечыць Беларусь нафтай.

ЮВ/АА belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны