Расстрэл у царкве ў Тэхасе: 26 загінулых, больш за 20 параненых


5 лістапада ў 11:30 па мясцовым часе мужчына зайшоў у баптысцкую царкву ў абшчыне Сазерлэнд Спрынгс (каля 50 кіламетраў ад горада Сан-Антоніа) і адкрыў хаатычны агонь па парафіянам. Сярод пацярпелых ёсць двухгадовае дзіця.

У гэты час у царкве праходзіла нядзельная служба, на якой звычайна прысутнічаюць каля 50 асобаў. Агулам у абшчыне пражывае 400 чалавек. Як дакладвае паліцыя, сярод загінулых – людзі ва ўзросце ад 5 да 72 гадоў.

Цяпер тэрыторыя каля царквы ачэпленая і заблакаваная. Паводле папярэдняй інфармацыі, нападнікам аказаўся 26-гадовы Дэвін Патрык Келі (Devin Patrick Kelley).

Паводле слоў камісара паліцыі акругі Уілсан, стралок пакінуў месца злачынства на машыне, а затым быў знойдзены мёртвым.

Згодна з першапачатковай версіяй, ён быў застрэлены паліцыяй або пакончыў жыццё самагубствам, аднак пазней паліцыя паведаміла, што мужчыну застрэліў адзін з узброеных грамадзян.

Паводле следчых, Келі хутчэй за ўсё не звязаны з тэрарыстычнымі групоўкамі. Яго матывы высвятляюцца.

Раней Келі служыў у ВПС ЗША. У 2012-ым годзе ён прадстаў перад ваенным судом за напад на жонку і дзіцяці. Келі звольнілі з войска за ганебныя паводзіны, у дадатак яго арыштавалі на 12 месяцаў і панізілі ў званні. Мінулым летам Келі працаваў ахоўнікам у аквапарку Тэхаса.

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп, які знаходзіцца ў паездцы па краінах Азіі, напісаў у сваім Twitter:

«Няхай Бог дапаможа людзям у Садэрлэнд Спрынгс ў Тэхасе. ФБР і праваахоўныя органы працуюць на месцы здарэння. Я сачу за сітуацыяй з Японіі».

Трамп таксама заявіў, што масавы расстрэл у царкве – «праблема псіхічнага здароўя ненармальнага чалавека», а не сітуацыі са зброяй.

У кастрычніку 59-гадовы Стывен Падак зладзіў самае масавае забойства ў ЗША.

ДР/КА belsat.eu

 

Стужка навінаў