Расстралялі за тое, што адзеўся, як Сталін


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGdTlOajlRUzRxaWMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Максім Клімковіч, унук аўтара тэксту да гімна БССР і кіраўніка Саюзу пісьменнікаў у 1930-я, узгадвае, як тэма рэпрэсіяў прасочвалася ў сямейныя размовы.

Максім Клімковіч нарадзіўся праз тры гады пасля смерці дзеда, таму пра рэпрэсіі ведае з сямейных паданняў ды размоваў бабуліных сябровак, якія прыходзілі пагуляць да яе ў карты. Паміж успамінамі пра даваенны Менск з шопінгам у ГУМе ды паходамі ў цырульню зрэдку ўсплывалі і тэмы, звязаныя з арыштамі ды расстрэламі.

Напрыклад, адна ўдава распавядала, што сярод партыйных начальнікаў была завядзёнка: хто на парадзе будзе больш падобны да Сталіна. І што яна вельмі пастаралася: знайшла краўца, адшукала боты, і выйшаў ейны муж больш падобным да Сталіна за першага сакратара ЦК Кампартыі Беларусі (1938–1947) Панцеляймона Панамарэнку. Калі муж вярнуўся з параду, сказаў: «На мяне Панамарэнка паглядзеў так, што мяне хутка не стане». Неўзабаве яго арыштавалі і расстралялі. І яна да канца жыцця жыла з думкай, што пагубіла мужа.

Іншую сямейную гісторыю распавядае пісьменнік Уладзіслаў Ахроменка, які мае доступ да архіваў НКВД-КГБ ва Украіне:

«У камунальнай кватэры дзядзька завёў сшытачак і запісваў антысавецкія выказванні суседзяў. Потым яго забірае НКВД за антысавецкую агітацыю: паскардзіўся на хлеб з пілавіннем. Калі арыштавалі яго сына, аказалася, што ён вёў такі самы сшытак, толькі… з антысавецкімі выказваннямі бацькі!».

Такія выпадкі, паводле Ахроменкі, былі масавыя.[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGZTBCUmE4aWZnYk0lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]Сустракаюцца і справы адважных людзей. Напрыклад, настаўніцы з-пад Оршы Мышуковай, якая зрабіла на судзе сапраўдны хэпэнінг, пракляўшы чэкістаў. І атрымала ўсяго 5 гадоў. Наркамам жа, якія здавалі падначаленых дзясяткамі і без усялякіх катаванняў падпісвалі практычна ўсё, давалі 10 гадоў або расстрэл.

Больш глядзіце ў тэледыскусіі «Два на два», прысвечаным сталінскім рэпрэсіям:

Тэледыскусія «Два на два» выходзіць на «Белсаце» па аўторках а 18:55.

ІА, belsat.eu,

На перадпраглядзе: кіцель Сталіна ў Дзяржаўным музеі ваеннай гісторыі Беларусі. Фота news.21.by

Стужка навінаў