«Рассельгаснагляд» забараніў увоз беларускіх яблыкаў

ВІДЭА

Абмежаванні на ўвоз садавіны з Беларусі ў Расею дзейнічае ад 14 лютага. Пад забарону трапіліла прадукцыя з 31 прадпрыемства.

24 лютага ведамства апублікавала вытлумачэнне абмежавальных захадаў у дачыненні беларускіх вытворцаў.

Беларускія прадпрыемствы трапляюць у Расеі пад абмежаванні праз «няякасную, небяспечную або незаконна ўвезеную прадукцыю», адзначае «Рассельгаснагляд». Гэта ў сваю чаргу «выклікае пэўныя сумневы адносна эфектыўнасці функцыянавання сістэмы дзяржаўнага ветэрынарнага і фітасанітарнага нагляду» беларуска-расейскай «Саюзнай дзяржавы».

«Рассельгаснагляд» мае прэтэнзіі да Беларусі праз:

  • увоз беларускіх «сырападобных прадуктаў», якія «не падлягаюць прававому вызначэнню, але невядомым чынам сертыфікуюцца»;
  • пастаўкі беларускімі кампаніямі ў Расею «санкцыйных» прадуктаў з Украіны і Еўропы з фальшывымі дакументамі пад выглядам прадукцыі з Ірану, Македоніі, Сан-Марына і Кітаю, якія да таго ж «зніжаюць аб’ёмы ўвозу малочнай прадукцыі добрасумленных беларускіх вытворцаў»;
  • ранейшыя звесткі пра магчымасць увозу праз Беларусь «санкцыйных прадуктаў» з Еўразвязу пад выглядам прадукцыі 33 краінаў – цяпер з тых краінаў дазволены толькі прамы ўвоз, але не праз Беларусь;
  • увоз у Расею фізічнымі асобамі значных аб’ёмаў (17 партыяў на больш як 25 тонаў сумарна) рознай прадукцыі без ветэрынарна-суправаджальных дакументаў нібыта для асабістых мэтаў, а насамрэч для рэалізацыі на расейскім рынку;
  • «відавочныя сумневы» ў строгім кантролі беларускага боку за прадукцыяй, што пастаўляецца ў Расею, і магчымасць удзелу ў «незаконных схемах» беларускай ветэрынарнай службы.

Эмбарга на беларускае малако ў Расеі пачало дзейнічаць 26 лютага. Рассельгаснагляд забараняе ўвоз на тэрыторыю Расеі ўсёй малочнай прадукцыі з Беларусі. Абмежаванні датычаць звычайнага малака і вяршкоў, і іх сухіх адпаведнікаў, а таксама малочнай сыроваткі.

На меркаванне эканаміста Леаніда Заікі, малочны канфлікт паміж Расеяй і Беларуссю – гэта не вайна, а вынік канкурэнцыі на расейскім рынку. І гэтае змаганне беларускія вытворцы прайграюць у тым ліку праз якасць прадукцыі.

Лябедзька: Пасля выбарчай кампаніі няма ўнутранай легітымнасці I Выборы в Беларуси from Belsat on Vimeo.

Глядзі таксама
Каментары