«Рассельгаснагляд» уводзіць новыя санкцыі супраць беларускіх прадуктаў


Ад 25 ліпеня «Рассельгаснагляд» накладае абмежаванні на пастаўкі з двух беларускіх прадпрыемстваў. Пад санкцыямі апынуцца валожынскі філіял Маладзечанскага малочнага камбінату, а таксама «Беларусьнафта-Асобіна».

Расейскія чыноўнікі сцвярджаюць, што знайшлі ў беларускім мясе і сухім малацэ антыбіётыкі.

Апроч таго, расейцы пастанавілі паставіць пад асаблівы лабараторны кантроль шэраг іншых беларускіх прадпрыемстваў, у прыватнасці Гарадзенскі і Калінкавіцкі мясакамбінаты, бярэзінскі філіял прадпрыемства «Здравушка-мілк» – кампанію «Квінфуд» і птушказавод «Беларускі».

Таксама «Рассельгаснагляд» ужо выставіў прэтэнзіі ў дачыненні прадпрыемства «Бабушкина крынка» і Дзятлаўскага сыраробнага заводу.

Стужка навінаў