Рассельгаснагляд скасаваў абмежаванні на пастаўкі беларускага малака


Рассельгаснагляд адмяніў уведзеную амаль тры тыдні таму забарону на пастаўкі з Беларусі малака ў тары больш за 2,5 літра.

Замест гэтага расейскі бок зацвердзіў спіс з 6 беларускіх кампаніяў, якія маюць права пастаўляць у Расею малако, вяршкі і малочную сыроватку, у тым ліку ў тары больш за 2,5 літра.

У спіс прадпрыемстваў трапілі:

– Баранавіцкі малочны камбінат,

– Ляхавіцкі малочны завод,

– ААТ Беллакт

– Мазырскія малочныя прадукты,

– Тураўскі малочны камбінат,

– Лідскі малочна-кансервавы камбінат.

Абмежаванні ад 6 чэрвеня расейскае нагляднае ведамства тлумачыла шматлікімі парушэннямі беларускіх вытворцаў.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў