Рассельгаснагляд праверыць вытворчасць яблыкаў, таматаў і грыбоў у Беларусі


Паміж Масквой і Менскам разгараецца новая гандлёвая вайна?

Рассельгаснагляд плануе ў кастрычніку праверыць шэраг беларускіх прадпрыемстваў, якія вырабляюць таматы закрытага грунту, яблыкі ды шампіньёны.

Паведамленне пра гэта з’явілася на інтэрнэт-сайце расейскага ведамства.

«Рассельгаснагляд плануе з 16 кастрычніка 2017 года інспектаванне буйных прадпрыемстваў па вытворчасці таматаў закрытага грунту Рэспублікі Беларусь. Таксама падчас візіту Рассельгаснагляд плануе праверыць месца вытворчасці і захоўвання яблыкаў і грыбоў-шампіньёнаў, а таксама іх паставак на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі», – гаворыцца ў паведамленні.

Пытанні ў расейскага боку выклікаюць вытворчыя паказнікі шэрагу беларускіх прадпрыемстваў.

Рассельгаснагляд уключыў у спіс 14 прадпрыемстваў.

Мэтай праверкі ведамства суседняй краіны называе «недапушчэнне паставак прадукцыі расліннага паходжання, забароненай да ўвозу ў Расейскую Федэрацыю».

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў