«Рассельгаснагляд» пачаў інспецыю беларускіх прадпрыемстваў


Цягам тыдня адмыслоўцы «Рассельгаснагляду» спраўдзяць 8 беларускіх малочных прадпрыемстваў. Айчынныя вытворцы малака спадзяюцца зняць усе прэтэнзіі расейскага боку.

Расейскія спецыялісты неаднаразова вінавацілі беларускі бок у парушэнні ветэрынарна-санітарных нормаў і патрабаванняў ЕАЭС, а таксама ў рээкспарце прадукцыі з краінаў, пастаўкі з якіх забароненыя на расейскі рынак. Паводле «Рассельгаснагляду», цягам мінулага года з амаль шасці соцень правапарушэнняў беларускіх вытворцаў больш за палову прыпадае на малочныя прадпрыемствы.

Каментуючы сітуацыю, звязаную з пастаўкамі малочных вырабаў на расейскі рынак, кіраўнік Беларусі заявіў, што гэтыя крокі без адказаў не застануцца. Ён жа адзначыў, што беларускія вытворцы на расейскім рынку будуць прадаваць харчы за тыя кошты, якія лічаць патрэбнымі. Апроч якасці, Масква неаднаразова вінаваціла Менск у дэмпінгу на малочным рынку.

belsat.eu

Стужка навінаў