Рассельгаснагляд можа зноў забараніць беларускае малако


Рассельгаснагляд накіраваў ліст у Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарчу Беларусі з «заклапочанасцю аб сітуацыі, якая склалася з бяспекай малака і малочнай прадукцыі, што паступаюць з Беларусі».

Пра гэта расейскай ведамства паведамляе на сваім сайце. І пры гэтым адзначае, што 42 беларускіх малочных і малакаперапрацоўчых прадпрыемствы знаходзяцца «у зоне падвышанай увагі» у плане адпаведнасці прадукцыі, якая пастаўляецца на расейскі рынак, паказнікам бяспекі ЕАЭС.

Паводле Рассельгаснагляду, сёлета зафіксавалі 32 выпадкі парушэнняў ветэрынарна-санітарных нормаў і патрабаванняў ЕАЭС і РФ у малацэ і малочнай прадукцыі, з якіх 21 – рэшткі забароненых і шкодных рэчываў.

Расейскае ведамства канстатуе, што «папярэджанні не маюць эфектыўнага дзеяння», і задумваецца над увядзеннем абмежаванняў на асобныя віды беларускай малочнай прадукцыі.

НМ, belsat.eu, фотаздымак produktgoda.by

Стужка навінаў