Распранулася дагала, падрапала капот – нецвярозая мянчанка адпомсціла таксістам, якія адмовіліся весці яе бясплатна


У Менску за хуліганскую выхадку затрымалі нецвярозую 48-гадовую жанчыну.

Інцыдэнт адбыўся на вулілы Даўгабродскай, піша агенцтва «Мінск-Навіны». Вяртаючыся з імпрэзы, жанчына нападпітку папрасіла двух кіроўцаў таксі бясплатна завесці яе дадому. Тыя адмовіліся. Тады жанчына вырашыла зацікавіць іх інтымнымі паслугамі, аднак і на гэта таксісты не пагадзіліся.

Жанчына раззлавалася, распранулася дагала, залезла на капот аднаго, а пасля другога з аўтамабіляў, і гадзіннікам пачала драпаць машыну, чым нанесла шкоду ўладальніку «БМВ» на суму больш за 4 млн рублёў, а гаспадару «Нісана» – каля 3 млн рублёў.

Праваахоўнікі даставілі хуліганку ў выцвярэзнік. У дачыненні да яе распачатая крымінальная справа.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў