Распачаўся візіт Майка Пампэёў у Беларусь


Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэёў прыбыў у Менск з афіцыйным візітам. Самалёт Пампэёў прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце, піша БелТА.

Майк Пампэёў у Менску.
Фота: KEVIN LAMARQUE / Reuters / Forum

Адразу з аэрапорту Пампэёў накіраваўся ў Палац Незалежнасці на сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам. На ўваходзе ў палац яго сустракаў міністр замежных справаў Уладзімір Макей.

Лукашэнка выказаў гатоўнасць абмеркаваць усе пытанні, якія сёння ёсць на парадку двухбаковых адносін. «І шчыра адказаць на ўсе пытанні, якія сёння існуюць у істэблішменце ЗША», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Нагадаем, перад тым, як прыляцець у Менск, 31 студзеня Пампэёў пабываў у Кіеве.

Hавiны
Вяртанне амбасадараў, падтрымка незалежнасці. Чаго чакаць ад візіту Пампэа ў Беларусь?
2020.02.01 08:06

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў