Раскамнагляд запатрабаваў заблакаваць Telegram


Раскамнагляд звярнуўся ў суд з пазовам аб блакаванні мэсенджэра Telegram.

Як паведамляюць крыніцы «Інтэрфакса», ведамства падала ў суд супраць мэсенджэра з нагоды непрадстаўлення ключоў шыфравання па запыце ФСБ.

Раней Раскамнагляд даў Telegram тэрмін да 4 красавіка, каб перадаць ФСБ ключы шыфравання. Прадстаўнікі кампаніі адказалі, што прынцып пабудовы сэрвісу не дазваляе ім гэта зрабіць.

У снежні 2017 года Telegram быў аштрафаваны на 800 тысяч рублёў за адмову перадаць ключы шыфравання ў адпаведнасці з «законам Яравой».

КА, belsat.eu

Стужка навінаў