Раскамнагляд западозрыў BBC у прапагандзе тэрарызму


Раскамнагляд распачаў праверку ў дачыненні брытанскай медыйнай карпарацыі BBC паводле падазрэння ў рэтрансляцыі «ідэалагічных установак міжнародных тэрарыстычных арганізацыяў».

«У дачыненні да інтэрнэт-рэсурсаў BBC (у тым ліку https://www.bbc.com/russian) праводзіцца праверка кантэнту на прадмет захавання патрабаванняў расейскага заканадаўства. У сапраўдны момант выяўлены матэрыялы, якія транслююць ідэалагічныя ўстаноўкі міжнародных тэрарыстычных арганізацыяў (цытаты тэрарыста Аль-Багдадзі). Праводзіцца экспертыза на прадмет адпаведнасці прадстаўленых матэрыялаў з нормам расейскага антыэкстрэмісцкага заканадаўства», – адзначаецца ў заяве ведамства.

9 студзеня ў брытанскую карпарацыю накіраваны запыт на атрыманне дакументаў, якія пацвярджаюць выкананне патрабаванняў расейскага закону аб абмежаванні наўпроставага або ўскоснага кантролю расейскіх СМІ з боку замежных арганізацыяў. Тэрмін прадастаўлення звестак – 16 студзеня 2019 года.

  • Міжнародныя інфармацыйныя сэрвісы «Бі-Бі-Сі» робяцца на 39 мовах. Штотыдзень праз радыё, тэлебачанне і інтэрнэт інфармацыйны прадукт «Бі-Бі-Сі» атрымлівае 346 мільёнаў карыстальнікаў з усяго свету. Расейская служба «Бі-Бі-Сі» супрацоўнічае ў тым ліку з тэлеканалам «Белсат». З 16 красавіка 2018 года эксклюзіўныя матэрыялы журналістаў «Бі-Бі-Сі» дэманструюцца ў нашым наўпроставым эфіры. Акрамя таго, у эфіры «Белсат»прысутнічвае шэраг праграм, серыялаў і дакументальных фільмаў вытворчасці тэлеканалу.

Агнешка Рамашэўска-Гузы: Гэта «Бі-бі-сі» звярнулася да нас

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары