«Раскамнагляд» услед за Telegram можа заблакаваць Facebook


Кіраўнік ведамства Аляксандр Жараў заявіў, што пытанне пра блакіроўку Facebook у Расеі можа паўстаць напрыканцы году. Гэта здарыцца, калі кампанія не выканае патрабаванні расейскага заканадаўства аб размяшчэнні баз дадзеных карыстальнікаў на тэрыторыі РФ.

«Да канца 2018 года мы правядзем праверку кампаніі [Facebook], і ёсць некалькі пунктаў, якія павінны быць выкананы: лакалізацыя баз дадзеных расейскіх грамадзянаў на тэрыторыі Расіі, выдаленне ўсёй забароненай інфармацыі… і павага іншых законаў. Калі нічога з гэтага ці што-небудзь з гэтага не будзе выканана ці расейская дзяржава не будзе праінфармавана пра намер правесці такія дзеянні, то паўстане пытанне аб блакаванні», – распавёў ён газеце «Известия».

13 красавіка суд заблакаваў Telegram. Аднак сёрвіс часткова працуе. Існуе шмат спосабаў абыйсці абмежаванне доступу. Напрыклад, прыкладанні TunnelBear, VPN Master, Bat VPN і боты Proxy дапамогуць і надалей карыстацца праграмай Паўла Дурава. Сам заснавальнік Telegram і VK паведаміў, што будзе рады ахвяраваць мільёны долараў асабістых сродкаў на падтрыманне проксі-сервісаў і VPN, якія дапамагаюць абыходзіць блакаванне.

«Telegram» нашага тэлеканалу чытайце тут.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў