
Раскамнагляд распачаў блакаванне інтернет-рэсурсаў расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага, у прыватнасці ягоны сайт navalny.com.
Гэта зроблена на падставе пазову алігарха Алега Дзерыпаскі, які патрабуе абмежаваць доступ да асабістай інфармацыі.
8 лютага Фонд барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага апублікаваў расследаванне аб тым, як бізнесовец Алег Дзерыпаска адпачываў на яхце разам з віцэ-прэм’ерам урада Сяргеем Прыходзька і супрацоўніцай «індустрыі эскортных паслуг» Настай Рыбкай.
Роскомнадзор приступил к блокировке https://t.co/ps69rnHWbR по требованию Дерипаски. Через некоторых провайдеров сайт ещё открывается, но это временно.
— Alexey Navalny (@navalny) 15 февраля 2018 г.
На наступны дзень у суд горада Усць-Лабінск паступіў пазоў ад Дзерыпаскі з патрабаваннем абмежаваць доступ да матэрыялаў з расследавання, апублікаваных на сайце Навальнага, а таксама ў YouTube і Instagram.
Суд пагадзіўся і накіраваў патрабаванне Роскамнагляду аб неабходнасці выдалення інфармацыі з рэсурсаў.
КА, belsat.eu