Рашэнне пра транспартны падатак прымуць у пачатку 2020 года


Уладзімір Кухараў на Баранавіцкім заводзе.
Фота: government.by

Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Кухараў 27 снежня наведаў Берасцейшчыну, дзе сустрэўся з працаўнікамі Баранавіцкага заводу аўтаматычных лініяў. Пра гэта паведамілі ва ўрадзе.

На сустрэчы работнікі спыталі пра перспектыву адвязвання транспартнага падатку ад працэдуры тэхнічнага агляду аўтамабіляў.

Hавiны
Новыя льготы і ўзмоцнены кантроль. Указ пра дарожны збор амаль гатовы
2019.12.02 09:33

Віцэ-прэм’ер адзначыў, што разглядаюцца розныя варыянты вырашэння гэтай праблемы.

«А праблема на самай справе існуе, бо для таго, каб пазбегнуць неабходнасці выплачваць падатак, некаторыя аўтаўладальнікі перасталі праходзіць тэхагляд, чым пагражаюць не толькі свайму жыццю, але і жыццю іншых», – сказаў Уладзімір Кухараў.

Паводле яго, канчатковае рашэнне па гэтым пытанні будзе прымацца ў пачатку наступнага года.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў