Расгідрамет пра выбух крылатай ракеты: магутнасць гама-выпраменьвання вырасла ў 4–16 разоў


8 жніўня, у дзень выбуху на расейскім вайсковым аб’екце, у шасці з васьмі пунктаў Северадзвінску было зафіксаванае перавышэнне магутнасці дозы гама-выпраменьвання ў 4–16 разоў у параўнанні з фонавымі значэннямі для гэтай тэрыторыі.

Меркаванні
Як схаваць скандал, або Чарнобыль-2 ужо здарыўся?
2019.08.10 15:12

З такой заявай выступіў начальнік Упраўлення стану і забруджання наваколля Расгідрамету Юрый Пяшкоў, паведамляе «Архагельск онлайн».

Сярэдняе значэнне фону для Северадзвінску складае 0,11 мкЗв/г. Пасля рэзкага скачку значэнні сталі змяншацца, і радыяцыйны фон у горадзе нармалізаваўся да 0,13-0,16 мкЗв/г. У Архангельску перавышэнняў не зафіксавалі.

Hавiны
Reuters: радыяцыйны фон каля Северадзвінску павысіўся ў выніку выпрабаванняў крылатай ракеты
2019.08.10 11:57

Інцыдэнт з выбухам пракаментаваў у «Тўітэры» і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Паводле яго, у Вашынгтоне шмат што зразумелі пасля выбуху ракеты ў Расеі, бо маюць «падобныя, хоць і больш прасунутыя тэхналогіі».

Трамп адзначыў, што выбух расейскай крылатай ракеты «Буравеснік» «прымусіў людзей турбавацца аб якасці паветра ў раёне аб’екта і далёка за яго межамі».

У выніку выбуху на сакрэтным вайсковым аб’екце ў паселішчы Нёнакса, што за 40 км ад Северадзвінску Архангельскай вобласці, загінулі пяць працаўнікоў дзяржаўнай карпарацыі «Расатам». Яшчэ трое атрымалі траўмы і апёкі рознай ступені цяжкасці.

Баючыся радыяцыі жыхары Архангельску і Северадзвінску раскупілі ў аптэках ёд.

Hавiны
У выніку выбуху на вайсковым аб’екце ў Расеі загінулі пяць працаўнікоў «Расатаму»
2019.08.10 10:10

МГ belsat.eu

Стужка навінаў