Расею не пусцяць на Алімпіяду


Такое рашэнне было прынята 5 снежня на пасяджэнні выканаўчага камітэту МАК у Лазане.

Міжнародны алімпійскі камітэт вырашыў не дапускаць зборную Расеі да ўдзелу ў Зімовай Алімпіядзе, якая пройдзе ў Паўднёвай Карэі.

Забарона звязаная з антыдопінгавым следствам, якое цягнулася апошнія паўтара года. Паводле ягоных вынікаў, Расея страціла 11 медалёў з Алімпіяды ў Сочы і апусцілася на трэцяе месца ў агульным заліку.

Прыпыненае сяброўства Расеі ў МАК.

На карэйскую Алімпіяду не акрэдытуюць ніводнага спартовага чыноўніка. На ёй не будзе гучаць гімн. У Гульнях могуць узяць удзел «чыстыя» спартоўцы, але пад нейтральным алімпійскім сцягам. Такіх атлетаў будуць афіцыйна называць «алімпійскімі спартоўцамі з Расеі».

Алімпіяда пройдзе ў Пхёнчханt 9–25 лютага 2018 года. Беларускія спартоўцы пачнуць прыбываць у алімпійскае мястэчка напрыканцы студзеня.

ДД

Стужка навінаў