Расею назвалі пагрозай бяспекі ў Еўропе на Мюнхенскай канферэнцыі


Міністр абароны Вялікай Брытаніі Гэвін Уільямсан, выступаючы на Мюнхенскай міжнароднай канферэнцыі па бяспецы, назваў Расею «старым супернікам» і «пагрозай бяспекі» у Еўропе.

«Мы бачым, якая бязлітасная Расея. NATO як гарант еўрапейскай бяспекі сёння важней, чым калі-небудзь», адзначыў кіраўнік абарончага ведамства Брытаніі.

Уільямсан нагадаў пра анексію Расеяй Крыму і пра падтрыманне Масквою тэрарыстаў на ўсходзе Украіны, пра абвінавачванні на адрас расейскіх спецслужбаў ва ўмяшальніцтва ў выбары ў ЗША, пра кібератакі, а таксама пра выкарыстанне наймітаў у розных канфліктах. Ён таксама спаслаўся на агучаныя Захадам абвінавачванні ў парушэнні Масквой Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой далёкасці (ДРСМД).

«Расея відавочна парушыла дагавор. Масква намагаецца ўцягнуць Захад у новую гонку ўзбраенняў, гонку ўзбраенняў, якую Захад не хоча», – сказаў міністр.

У той жа час Гэвін Уільямсан лічыць, што дыялог з Масквою варта працягваць. «Мы адкрытыя для іншага кшталту адносінаў, – заявіў ён. – Магчымасць дыялогу застаецца нязменнай ».

Польскі МЗС у сувязі з сітуацыяй у Керчынскай пратоцы: Пад пагрозай бяспека ЕЗ

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары