Расея заняла трэцяе месца сярод інвестараў ва ўкраінскую эканоміку. У мінулым годзе была на чацвертым


Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны паведаміла, што паводле абʼёму інвестыцыяў ва ўкраінскую эканоміку на 1 ліпеня 2017 года, Расея трапіла на трэцяе месца. 

Абʼём расейскіх інвестыцыяў – $ 4,4 млрд (11,4 % ад агульнага абʼёму інвестыцыяў).

Агульны абʼём інвестыцыяў, прыцягнутых больш чым з 75 краінаў, склаў $ 38,9 млрд.

Больш за ўсё інвестыцыяў паступіла з Кіпру – $ 9,9 млрд (25,5 %) і Нідэрландаў – $ 6,3 млрд (16,2 %). Пасля Расеі ідуць Вялікая Брытанія – $ 2,1 млрд (5,5 %) і Нямеччына – $ 1,7 млрд (4,5 %).

У 2016 годзе Расея ўклала $ 1,667 млрд (большая частка – дакапіталізацыя «дачок» расейскіх банкаў ва Украіне згодна з патрабаваннем украінскага Нацбанку).

Летась Расея займала 4-ае месца сярод інвестараў ва ўкраінскую эканоміку.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў