Расея закрывае мяжу да 1 траўня, у тым ліку для беларусаў


Расейскі ўрад пастанавіў, што абмежаванне на перасячэнне дзяржаўнай мяжы краіны распачнецца з 18 сакавіка і працягнецца да 1 траўня, паведамляе прэсавая служба ўраду РФ.

Больш чым на месяц Расея абмяжоўвае ўезд у сваю краіну замежных грамадзянаў. Выключэнні будуць толькі для дыпламатаў, кіроўцаў аўтамабіляў і чыгуначнікаў. Пры гэтым Расея не забараняе транзіт праз паветраныя пункты пропуску. Абмежаванне распачнецца з 18 сакавіка і працягнецца да 1 траўня бягучага году.

Раней паведамленне пра закрыццё расейскай мяжы выклікала абурэнне Аляксандра Лукашэнкі.

Кіраўнік Беларусі падкрэсліў, што Беларусі варта было б баяцца, каб Расея не «завірусіла» яе, бо «у іх пажар». «Так нам трэба баяцца гэтай сітуацыі, вы чаго баіцеся Беларусі?», – дадаў ён.

У адказ урад Расеі раскрытыкаваў Аляксандра Лукашэнку.

Hавiны
«Закрыццё мяжы – проста знаходка». Эксперты тлумачаць, як каранцін паўплывае на беларуска-расейскія стасункі
2020.03.16 17:59

СК belsat.eu

Стужка навінаў