Вызваленне затрыманых у Расеі ўкраінцаў: працэс пайшоў?


З Украіны і Расеі паступае супрацьлеглая інфармацыя адносна магчымага абмену вязнямі.

Першай пра тое, што ў ноч на 30 жніўня Расея вызваліла ўкраінскіх маракоў, а таксама Алега Сянцова, Мікалая Карпюка, Уладзіміра Балуха, Паўла Грыба, напісала супрацоўніца Вярхоўнай Рады Ганна Ісламава. Гэтую інфармацыю перапосціў у Facebook новы генпракурор Украіны Руслан Рабашапка.

https://www.facebook.com/rouslan.riaboshapka/posts/2568347963226804

«Молімся. Абмен завяршыўся: маракі, Сянцоў, Карпюк, Балух, Грыб ляцяць дадому! Чакаем».

Расейскі тэлеграм-канал Baza паведамляе, што ноччу 30 жніўня ў падмаскоўным аэрапорце Астаф’ева прызямліўся неапазнаны самалёт, дадзеныя якога былі схаваныя ад сэрвісу «Flight radar».

Канал звязвае яго прылёт з абменам вязнямі паміж Расеяй і Украінай.

Hавiны
Медыі: Алега Сянцова прывезлі ў Маскву, яго могуць абмяняць на расейскага журналіста
2019.08.29 11:39

Разам з тым украінскі дэпутат, сустаршыня «Апазіцыйнай платформы – За жыццё» Вадзім Рабіновіч у Facebook назваў хлуснёй інфармацыю пра вызваленне затрыманых у Расеі ўкраінцаў. Ён таксама заклікаў менш казаць, калі «хочаце выніку», і не губляць надзеі, бо «усё будзе добра».

https://www.facebook.com/vadim.rabinovich.39/posts/1216213358548692

«Крым. Реалии» са спасылкай на сваякоў аднаго з украінскіх маракоў паведамляе, што іх ужо даставілі ва Украіну ў межах украінска-расейскага абмену. Паводле іх інфармацыі, сваякам паведамілі, што «маракі ўжо ва Украіне», аднак не ўдакладнілі, дзе менавіта. Пацверджання гэтай інфармацыі з іншых крыніц няма.

У той жа час адвакат затрыманых ва Украіне расейцаў Валянцін Рыбін адзначыў, што ягоныя падабаронныя, якія рыхтуюцца да абмену, застаюцца ў СІЗА.

«Мне пакуль не вядома, што яны сёння наагул рухаюцца на абмен», – сказаў ён, паведамляе ТАСС.

Паводле адваката, абмен можа адбыцца ў аўторак, 3 верасня. На яго думку, з украінскага боку ўдзел у абмене могуць прыняць 12 грамадзянаў Расеі.

Hавiны
«Интерфакс»: Масква рыхтуецца выдаць Кіеву 5 асуджаных украінцаў са «спісу Сянцова»
2019.08.21 12:54

Між тым сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Данілюк прыбыў у аэрапорт «Кіеў». Як паведамляе «Громадське», на пытанне журналістаў, ці ёсць інфармацыя аб тым, што сёння ва Украіну прыбудуць ваеннапалонныя ўкраінскія маракі і палітвязні, Данілюк сказаў, што будзе каментаваць гэтае пытанне ўжо па факце абмену.

На ўдакладняючае пытанне, ці адбудзецца сёння абмен заключаных паміж Украінай і Расеяй, ён адказаў: «Спадзяемся».

Пра тое, што рэжысёра Алега Сянцова, затрыманага ў анексаваным Крыме ў 2014 годзе, перавялі з калоніі ў горадзе Лабытнангі ў адзін з маскоўскіх СІЗА, напярэдадні паведамлялі медыі. Меркавалася, што рэжысёра маглі абмяняць на галоўнага рэдактара «РИА Новости Украина» Кірыла Вышынскага, якога 28 жніўня вызвалілі ў Кіеве.

Таксама паведамлялася, што Масква рыхтуецца выдаць Кіеву 5 асуджаных украінцаў са «спісу Сянцова».

ВІДЭА
Канфлікт у Керчанскай пратоцы: што гэта было? 5 галоўных пытанняў і адказаў
2018.11.27 16:46

Нагадаем, украінскія маракі былі затрыманыя 25 лістапада 2018 года, калі тры караблі ваенна-марскога флоту Украіны (браніраваныя катары «Нікапаль» і «Бярдзянск», а таксама рэйдавы буксір «Яны Капу») рабілі пераход з Адэсы ў Марыупаль.

Павел Грыб знік 24 жніўня 2017 гады, калі паехаў на сустрэчу з дзяўчынай з Расеі ў Гомель. Ягоны бацька заявіў, што яго сына ў Беларусі выкралі супрацоўнікі ФСБ з дапамогай гэтай дзяўчыны. У Расеі яго асудзілі на 6 гадоў.

Hавiны
Затрыманага ў Беларусі ўкраінца Грыба ў Расеі пасадзілі на 6 гадоў
2019.03.22 13:09

Затрыманы ў 2016 годзе ў Крыме ўкраінскі грамадскі актывіст Уладзімір Балух быў асуджаны на тры гад і сем месяцаў зняволення. Мікалая Карпюка затрымалі ў 2014 годзе пры ўездзе ва Украіну, і затым асудзілі на 22,5 гады.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў