Расея высылае 23 брытанскіх дыпламатаў


МЗС Расеі абвесціў «persona non grata» 23 супрацоўніка Брытанскай амбасады ў Маскве, яны будуць высланыя цягам тыдня.

Сёння ў МЗС быў выкліканы амбасадар Вялікай Брытаніі, яму ўручылі ноту пра тое, што высылка дыпламатаў адбываецца ў адказ на абвінавачванні ў дачыненні Расеі да атручвання экс-афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі.

«Улічваючы дыспарытэт у ліку консульскіх устаноў дзвюх краін, адклікаецца згода Расейскай Федэрацыі на адкрыццё і функцыянаванне Генеральнага консульства Вялікай Брытаніі ў Санкт-Пецярбургу», – паведамляе МЗС Расеі.

Таксама Расея спыняе дзейнасць Брытанскага Савета ў Расейскай Федэрацыі.

Нагадаем, што на гэтым тыдні было абвешчана, што з Лондану будуць высланыя 23 расейскія дыпламаты. Улады Брытаніі лічаць, што замах на Сяргея Скрыпала ажыццявілі расейскія спецслужбы.

Чытайце таксама:

ГА, belsat.eu

Фота REUTERS/Sergei Karpukhin

Глядзі таксама
Каментары