Расея выслала двух нямецкіх дыпламатаў


Расея абвясціла двух нямецкіх дыпламатаў персонамі нон грата. Каб паведаміць пра гэта амбасадара Нямеччыны ў Маскве выклікалі ў МЗС РФ.

«Ім прадпісваецца пакінуць тэрыторыю нашай краіны на працягу сямі содняў. Амбасадару ФРГ уручана нота адпаведнага зместу», – гаворыцца ў паведамленні МЗС Расеі.

Гэтае рашэнне прынятае ў адказ на рашэнне ўраду Нямеччыны ад 4 снежня аб абвяшчэнні персонамі нон грата двух працаўнікоў расейскай амбасады ў Берліне.

Нямеччына выслала расейскіх дыпламатаў у сувязі з забойствам у Берліне былога чачэнскага палявога камандзіра Зелімхана Хангошвілі. Нямецкія ўлады вінавацяць Маскву ў тым, што расейскі бок не дапамагае ў расследаванні гэтага злачынства. У МЗС РФ лічаць гэтыя абвінавачванні беспадстаўнымі.

Раней люстэркавы адказ на высылку расейскіх дыпламатаў анансаваў Уладзімір Пуцін.

Фоторепортаж
«Нет кремлевскому терроризму!» Протест у посольства России в Берлине из-за убийства беженца из Чечни
2019.08.31 20:26

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў