Расея выплаціць удзельніцам панк-гурту «Pussy Riot» 37 тысячаў еўраў кампенсацыі


Расея згодна з пастановаю Еўрапейскага суда па правах чалавека выплаціць тром удзельніцам панк-гурту «Pussy Riot» кампенсацыю за парушэнне іх правоў у справе з акцыяй у маскоўскім храме Хрыста Збавіцеля.

Кампенсацыя мае быць выплачана на працягу трох месяцаў, паведамляе прэсавая служба Мінюсту РФ.

«Працэсуальныя магчымасці для абскарджання пастановы ЕСПЧ па скарзе» Марыі Алёхінай і іншых супраць Расеі« адсутнічаюць. Улады РФ добрасумленна ставяцца да пытання выканання ўсіх рашэнняў ЕСПЧ незалежна ад таго, хто іх накіроўвае», – адзначаецца ў паведамленні прэс-службы Мінюсту.

Такім чынам, Расея павінна выплаціць Надзеі Талаконнікавай і Марыі Алёхінай па 16 тысячаў еўраў, Кацярыне Самуцэвіч – 5 тысячаў еўраў. Таксама 11 750 еўраў Расея заплаціць у якасці кампенсацыі выдаткаў і стратаў.

Hавiны
Суд над «Pussy Riot» – індыкатар будучыні палітычнага жыцця Расеі
2012.08.16 05:19

СК, belsat.eu

Стужка навінаў