Расея ўвяла санкцыі супраць Украіны


1 лістапада Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў пастанову аб увядзенні санкцый у дачыненні да Украіны. У чорны спіс Крамля патрапілі 322 фізічныя асобы і 68 украінскіх фірмаў. У прыватнасці санкцыі закранаюць Арсэна Авакава, Аляскандра Турчынава, Юлію Цімашэнку, сына Пятра Парашэнкі Аляксея. Адметна, што самога прэзідэнта Украіны ў санкцыйным спісе няма.

Паводле прэсавай службы расейскага Кабінета Міністраў, санкцыі прадугледжваюць замарожванне банкаўскіх рахункаў, каштоўных папераў і маёмасці на тэрыторыі Расеі і забарону на пералік сродкаў (вывад капіталу) за межы Расеі.

Сярод тых, на каго распаўсюджвацца абмежаванні, суддзі Канстытуцыйнага суда Украіны, дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VIII склікання, буйныя ўкраінскія прадпрымальнікі, чыноўнікі адміністрацыі прэзідэнта Украіны, кіраўнікі органаў выканаўчай улады Украіны і буйных украінскіх кампаніяў, а таксама юрыдычныя асобы, буйныя прадпрымальнікі.

Пры гэтым урад Расеі пакідае за сабою права адмены спецыяльных эканамічных мераў у выпадку адмены Украінай санкцыяў, уведзеных у дачыненні да расейскіх грамадзянаў і юрыдычных асобаў.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў