Расея, Турцыя і Іран вырашылі падзяліць Сірыю на зоны ўплыву


Пра гэта паведамляе агенцтва «Reuters», спасылаючыся на ўласныя крыніцы.

Паводле дамоўленасцяў, якія пакуль знаходзяцца ў «зачаткавым стане», з Сірыі зробяць «федэрацыю» пад кантролем алавітаў – паслядоўнікі блізкай да шыітаў рэлігійнай плыні, да якой належыць цяперашні прэзідэнт краіны Башар Асад.

Асад зможа застацца ва ўладзе да наступных прэзідэнцкіх выбараў у 2021 годзе, але пазней саступіць уладу «алавіцкаму кандыдату». Паводле «Reuters», ідэю адхілення Асада не падтрымлівае Іран.

На якія менавіта зоны ўплыву прапануецца падзяліць Сірыю, агенцтва не ўдакладняе.

ЮВ, belsat.eu, паводле reuters.com

Стужка навінаў