Расея цалкам спыняе міжнароднае авіязлучэнне, вяртаць расейцаў на радзіму не будуць


Ад 4 красавіка ўлады Расеі часова прыпыняюць усе міжнародныя рэйсы па вяртанні сваіх грамадзянаў, перадае «Интерфакс».

Аператыўны штаб па каронавірусе пацвердзіў, што «з 00:00 4 красавіка 2020 года часова прыпыненыя міжнародныя авіярэйсы па вывазу расейскіх грамадзянаў». Раней МЗС Расеі атрымала 500 мільёнаў рублёў на арганізацыю знаходжання расейцаў за мяжой.

Акрамя таго, будуць прыпыненыя рэйсы, на якіх замежнікі пакідаюць Расею.

За мяжой застаецца каля 30 тысяч расейцаў, якія прасілі дапамагчы ў вяртанні на радзіму.

Hавiны
«Закрыццё мяжы – проста знаходка». Эксперты тлумачаць, як каранцін паўплывае на беларуска-расейскія стасункі
2020.03.16 17:59

З 18 сакавіка Расея закрыла мяжу для замежнікаў. Пасля гэтага ў краіну маглі трапіць толькі расейцы, якія вяртаюцца з-за мяжы. Ўсіх іх пасля вяртання абавязалі знаходзіцца на 14-дзённым каранціне.

З 30 сакавіка ў Расеі часова зачынілі рух праз аўтамабільныя, чыгуначныя, пешаходныя, рачныя і змешаныя пункты пропуску. Пры гэтым у некаторых выпадках у Расею ўсё ж можна патрапіць з іншых краін: з Фінляндыі пешшу, з Беларусі на цягніку.

КА belsat.eu

Стужка навінаў