Расея сёлета дадаткова пералічыць Беларусі 410 мільёнаў долараў


Беларусь атрымала ад Расеі 263 мільёны долараў. Гэтыя сродкі паступілі ў бюджэт нашай краіны ў выглядзе кампенсацыі ў межах працэдуры «перамытнення».

Яшчэ два гады таму Масква і Менск дасягнулі пагаднення пра пастаўку ў нашу краіну за год 24 мільёнаў тон нафты ў межах індыкатыўнага балансу. Фактычна з гэтага аб’ёму пастаўляецца 18 мільёнаў тон сыравіны, а за 6 мільёнаў тон «чорнага золата» Расея пералічвае ў бюджэт Беларусі экспартныя мыты з гэтага аб’ёму. Агулам за 2018 год Расея мае пералічыць Беларусі 27 мільярдаў расейскіх рублёў, што складае 410 мільёнаў долараў, паведамляе агенцыя ПРАЙМ.

«Мы бачым, у сувязі з ростам коштаў на нафту павялічваюцца нашыя абавязальніцтвы па пераліку экспартнай мыты на нафту Беларусі ў параўнанні з тым, што было закладзена ў бюджэце; 27 мільярдаў рублёў мы ўключаем у бюджэт, як дадатковыя сродкі на гэтую мэту», – паведаміў першы віцэ-прэм’ер, кіраўнік Мінфіну Антон Сілуанаў.

Апрача гэтых сродкаў, Расея мае пералічыць у бюджэт Беларусі і іншыя сродкі, паведаміў падчас сустрэчы з журналістамі ў Берасці пасол Расеі Міхаіл Бабіч.

«Акрамя іншага ў бюджэт Беларусі паступіла яшчэ 200 мільёнаў долараў – гэтыя грошы зʼяўляюцца шостым траншам еўразійскага крэдыту. Што тычыцца разлікаў за газ, то яны адноўлены і ідуць у планавым рэжыме. І па вялікім рахунку да канца году будуць толькі планавыя плацяжы, якія таксама паступяць у беларускі бюджэт. У гэтым плане ўсе абавязальніцтвы выконваюцца – гэта прамое даручэнне прэзідэнта Расеі Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна», – заявіў Бабіч.

Аб’ектыў
«Нафтавы» манёўр Расеі спустошыць беларускі бюджэт
2018.09.05 22:35

СК, belsat.eu

Стужка навінаў