Расея рыхтуецца павялічыць вайсковыя выдаткі да каласальных памераў


Імкненне Грузіі да ўступлення ў NATO – сурʼёзны выклік для Расеі. У выніку, калі Тбілісі стане сябрам альянсу, а гэта, меркавана, адбудзецца ў 2021 годзе, Масква вымушана будзе істотна павялічыць свае выдаткі на армію.

Паводле дырэктара дэпартаменту агульнаеўрапейскай супрацы расейскага МЗС Андрэя Келіна, у Маскве разглядаюць жаданне Грузіі стаць сябрам Паўночнаатлантычнага альянсу як сурʼёзны выклік, паведамляе finanz.ru.

«Нам давядзецца выбудоўваць абарончы пояс паблізу Сочы, што прывядзе да выдаткавання каласальных рэсурсаў, і гэта непазбежна», – патлумачыў Келін.

Тое самае датычыць і ў выпадку ўступлення ў NATO Украіны, мяжа з якой «цалкам не абсталявана», працягнуў расейскі дыпламат. Неабходна выбудоўваць абарончыя эшалоны і перакладаць абарончыя пабудовы на поўдні, дадаў Келін.

NATO «цалкам падтрымлівае» еўраатлантычныя памкненні Тбілісі, і «Грузія стане сябрам NATO», заявіў генеральны сакратар блока Енс Стольтэнбэрг падчас візіту ў ліпені сёлета.

Прэмʼер-міністр Грузіі Гіёргі Квірыкашвілі выказаў надзею, што ягоная краіна ўступіць у NATO ў 2021 годзе.

Hавiны
Грузія працягне інтэграцыю ў НАТО і Еўразвяз
2018.11.01 09:28

СК, belsat.eu

Стужка навінаў