Расея распавяла, калі паставіць у Беларусь якасную нафту


Працаўнік нафтавага радовішча ў горадзе Кагалым. Фота – Vyacheslav Prokofyev/TASS/Forum

Віцэ-прэм’ер расейскага ўраду Дзмітрый Казак заявіў у размове з ТАСС, што 26 красавіка адбудзецца трохбаковая сустрэча Беларусі, Польшчы і Расеі для вырашэння праблемы з пастаўкамі нафты праз нафтаправод «Дружба», а якасная сыравіна з’явіцца на мяжы з Беларуссю ў панядзелак.

«Мы сумесна цяпер вырашаем, заўтра будуць трохбаковыя перамовы з удзелам Польшчы, мы прымаем аператыўныя захады. Цяпер значная частка нафты нізкай якасці адпампаваная ў ёмістасці на тэрыторыі Расеі. І ўжо 29 красавіка, у панядзелак, чыстая, якасная нафта будзе на мяжы з Беларуссю », – сказаў Козак.

Паводле Казака, у якасці кампенсацыі за дрэнную якасць нафты Беларусь прапануе павялічыць пастаўкі расейскіх нафтапрадуктаў.

Пазней у «Белнафтахіме» заявілі, што праз пастаўкі няякаснай расейскай нафты канцэрн страціў у красавіку прыкладна $ 100 млн.

Гаворачы аб тым, ці сапраўды беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы пацярпелі ад няякаснай нафты, Козак адзначыў:

«Мы з гэтым цяпер разбіраемся, наколькі яны пацярпелі, і наколькі і па якой цане мы павінныя павялічыць пастаўкі маторнага паліва на беларускі рынак».

Hавiны
Польскі эксперт пра спыненне транзіту нафты: Расея заплаціць мільярды кампенсацыі
2019.04.25 14:05

23 красавіка праз пастаўкі няякаснай расейскай нафты на айчынныя НПЗ Беларусь спыніла экспарт светлых нафтапрадуктаў ва Украіну, Польшчу і краіны Балтыі.

25 красавіка пастаўкі былі часткова адноўленыя.

Абноўлена
Польшча прыпыніла транзіт расейскай нафты па нафтаправодзе «Дружба»
2019.04.25 07:28

ДД belsat.eu

Стужка навінаў