Расея прызнала пашпарты ДНР і ЛНР


Лідар гэтак званай «Данецкай народнай рэспублікі» Аляксандр Захарчанка

Расея прызнала сапраўднымі дакументы, што пацвярджаюць асобу, выданыя ўладамі ДНР і ЛНР.

Адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт Расейскай федэрацыі Уладзімір Пуцін.

Акрамя пашпартоў, прызнаюцца дакументы аб адукацыі, пасведчанні аб нараджэнні і смерці, заключэнні і скасаванні шлюбу, а таксама рэгістрацыйныя знакі аўтаў.

На падставе дакументаў, выдадзеных у «Данецкай народнай рэспубліцы» і ў «Луганскай народнай рэспубліцы», дазваляецца ўезд у Расею.

Ва ўказе адзначаецца, што пашпарты ДНР і ЛНР прызнаюцца часова – да ўрэгулявання канфлікту на Данбасе.

У паведамленні на сайце расейскага прэзідэнта гаворыцца, што рашэнне прынятае з мэтай «абароны правоў і свабодаў чалавека і грамадзяніна, кіруючыся агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага гуманітарнага права».

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў