Расея праз мабільныя тэлефоны будзе адсочваць асобаў, якія могуць быць інфікаваныя


Прэм’ер-міністр Расеі Міхаіл Мішусцін загадаў Мінкамсувязі стварыць сістэму адсочвання асобаў, якія кантактавалі з інфікаванымі на каронавірус. Такая сістэма павінная зʼявіцца цягам пяці дзён. Сачэнне будзе весціся пры дапамозе звестак геалакацыі мабільнага тэлефона, паведамляе Reuters.

Новая сістэма, якая будзе адсочваць асобаў, што кантактавалі з інфікаванымі на каронавірус, закліканая зменшыць колькасць заражэнняў. Людзі будуць атрымліваць інфармацыю пра кантакт з заражанымі COVID-19 з дапамогай паведамленняў. Гэтая ж інфармацыя будзе перадавацца ў аператыўныя штабы па барацьбе з распаўсюджваннем вірусу ў расейскіх рэгіёнах. Прэм’ер-міністр Расеі Міхаіл Мішусцін загадаў Мінкамсувязі распрацаваць такую сістэму на працягу пяці дзён.

«У цэлым, мы кантралюем сітуацыю. Але рыхтавацца да больш сурʼёзных выклікаў неабходна», – сказаў прэмʼер-міністр Расеі Міхаіл Мішусцін.

Крэмль назваў адсочванне асобаў законным і паведаміў, што гэта ўваходзіць у лік захадаў, якія робяцца Расеяй, каб стрымаць эпідэмію.

Расея раней часова закрыла межы для замежнікаў, у тым ліку і беларусаў. 23 сакавіка ўрад пастанавіў, што беларусы могуць перасякаць мяжу, але пры ўмове, што рухаюцца праз РФ транзітам.

Цяпер у Расеі зафіксавана 438 пацверджаных выпадкаў заражэнняў на каронавірус. Інфекцыя забрала жыццё аднаго чалавека.

ВІДЭА
Калі каронавірус пойдзе на спад? Інтэрв’ю з доктарам
2020.03.23 15:17

СК belsat.eu

Стужка навінаў