Расея плануе ўвесці абмежаванні супраць сацыяльных сетак


Расейскія меры ў адказ пасля рэгістрацыі дзяржаўнага канала RT (Russia Today) у якасці замежнага агента ў ЗША будуць распаўсюджвацца ў тым ліку на сацыяльныя сеткі.

«Мы не толькі прапрацуем прапановы, але і камісія, якая будзе створана, прапрацуе далейшыя, больш шырокія механізмы, якія могуць уключаць і сацыяльныя сеткі», – заявіў кіраўнік фракцыі «Адзіная Расея» у Дзярждуме Сяргей Нявераў, піша ТАСС.

Нявераў не ўдакладніў, якія абмежаванні будуць уведзены і якія сеткі пад іх патрапяць. Адзначым, што найбуйнейшыя сацыяльныя сеткі – Facebook, Instagram, Twitter – з’яўляюцца амерыканскімі.

Па словах сенатара Аляксея Пушкова, Масква таксама мае намер увесці абмежаванні на працу ў Расеі для CNN, «Голаса Амерыкі» і «Радыё Свабода», піша РИА Новости.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў