Расея паставіць Беларусі дывізіён зенітных ракетных сістэмаў і чатыры вучэбна-баявыя самалёты


Усяго Расея прадала Беларусі чатыры зенітных ракетных дывізіён, з якіх тры ўжо на тэрыторыі Беларусі. Усе яны войдуць у склад міжрэгіянальнай сістэмы СПА. Кантракт таксама рэалізуецца на закупку вучэбна-баявых самалётаў Як-130, цытуе «Інтэрфакс» камандуючага ВПС і войскамі СПА Узброеных сіл Беларусі генерал-маёра Алега Дзвігалева.

«Гэта даўно абвешчанае пагадненне, а не нейкае новае, наколькі можна зразумець. Да расейскай базы ці яе адсутнасці гэта не мае ніякага дачынення. Беларускае кіраўніцтва даўно імкнулася атрымаць больш моцныя сістэмы СПА ў сваё распараджэнне. Як-130 – вучэбна-баявыя самалёты, якія можна будзе выкарыстоўваць для падрыхтоўкі лётчыкаў без страты ўсё больш малога рэсурсу паўнавартасных беларускіх баявых самалётаў, якія нам засталіся з часоў СССР», – распавёў ваенны гісторык Аляксандр Гелагаеў belsat.eu.

Раней Уладзімір Пуцін заявіў, што Расея прадала ў 2015 годзе зброі на $ 14,5 млрд, а партфель заказаў дасягнуў рэкорднага з 1992 года значэння – $ 56 млрд. Асноўныя пастаўкі прыйшліся на такіх традыцыйных партнёраў Расеі, як Індыя ды Ірак.

Па інфармацыі «Коммерсанта», у 2016 годзе годзе будзе асаблівая ўвага будзе нададзена Алжыру, які гатовы закупіць бамбавікі Су-32 і сістэмы СПА «Антэй-2500», а таксама рэалізацыі ўжо заключаных кантрактаў з Егіптам і Кітаем.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў