Расея не хоча выконваць пастанову ЕЭК аб допуску беларускай малочкі


Расея адмаўляецца выконваць пастанову Еўразійскай эканамічнай камісіі пра допуск на свой рынак беларускай малочнай прадукцыі. Пра гэта 28 красавіка заявіў першы намеснік кіраўніка апарата ўрада РФ Сяргей Прыходзька, паведамляе «Прайм».

Паміж Масквой і Менскам – чарговы віток малочнай вайны

Рассельгаснагляд 6 чэрвеня 2018 года абмежаваў пастаўкі ў Расею з Беларусі малака і некаторых відаў малочнай прадукцыі. Дзякуючы падпісанай неўзабаве дамове былі дазволеныя пастаўкі з шэрагу беларускіх прадпрыемстваў. У студзені 2019 года калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі паведаміла РФ пра неабходнасць выконваць дамову пра ЕАЭС пры абмежаванні паставак з Беларусі асобных катэгорый малочнай прадукцыі.

Але, паведаміў Сяргей Прыходзька, расейскі бок унёс у парадак дня міжурадавага савету пытанне адмены гэтага рашэння ЕЭК. «Уступленне ў моц рашэння будзе прыпыненае да моманту, пакуль міжурадавы савет не паставіць кропку ў гэтым пытанні», – сказаў ён.

Расея правярае беларускую «малочку» на беларускасць

Паводле яго, пытанне датычыцца невыканання некаторымі беларускімі вытворцамі малочнай прадукцыі патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў ЕАЭС.

«Расея ўвяла часовыя абмежаванні па аб’ектыўных прычынах і ў поўнай адпаведнасці з палажэннямі дамовы пра ЕАЭС», – дадаў чыноўнік.

Ён таксама заявіў, што Расея вядзе дыялог з Беларуссю па гэтым пытанні.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары